- па лініі крымінальнага вышуку - 25 злачынстваў;
- па лініі іншых службаў - 15 злачынстваў.
На тэрыторыі раёна ў сакавіку зарэгістравана 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 2 чалавекі атрымалі траўмы.
Супрацоўнікамі РАУС выяўлена 4 самагонныя апараты. Усяго выяўлена 407,2 літры спіртаўтрымліваючай вадкасці, у тым ліку:
самагонкі - 6,7 літра;
самагоннай брагі - 301 літр;
іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці - 98,5 літра.
Выяўлена 142 факты распіцця алкагольных напояў (піва) і з'яўлення ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, затрымана 38 грамадзян за дробнае хуліганства. На прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя адпраўлена 11 хранічных алкаголікаў, у тым ліку ў сакавіку - 3.
Найбольш значныя узбуджаныя крымінальныя справы:
- у дачыненні да грамадзяніна А., які з прыватнага дома ў Чэрвені выкраў 700 рублёў, якія належаць грамадзяніну Ш.;
- у дачыненні да грамадзяніна Ю., які з прыватнага дома выкраў маёмасць, якое належыць грамадзяніну П.;
- у дачыненні да грамадзянкі Е., якая, знаходзячыся ў прыватным доме грамадзяніна К., выкрала з тумбачкі 160 рублёў;
- у дачыненні да грамадзяніна С., які ў в.Волма нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні грамадзяніну Ю.;
- у дачыненні да грамадзяніна Т., які з кватэры грамадзяніна Ц. выкраў маёмасць;
- у дачыненні да грамадзяніна Б., які, знаходзячыся ў будынку раённай бальніцы, выкраў у грамадзяніна Ж. мабільны тэлефон;
- у дачыненні да грамадзяніна М., які ў в.Фёдараўск з аўтамашыны, якая належыць грамадзяніну Г., выкраў магнітолу;
- у дачыненні да грамадзяніна У., які з прыватнага дома, які належыць грамадзяніну І., выкраў маёмасць;
- у дачыненні да грамадзяніна Ф., які з сіласнай ямы МТФ «Дубнікі» (СГК «Велікаполле») выкраў 97 чыгунных рашотак;
- у дачыненні да грамадзяніна А., які ў Чэрвені з хуліганскіх меркаванняў, груба парушаючы грамадскі парадак, ужыў гвалт у дачыненні да грамадзяніна Я.;
- у дачыненні да грамадзяніна С., які са двара майстэрні прыватнага дома грамадзяніна О. ў Чэрвені, выкраў электрадрыль.
Галіна Гамеза

