Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
У сакавіку нарадзілася 26 дзяцей. (У сакавіку 2018г. - 19). Хлопчыкаў - 17, дзяўчынак - 9. Першае дзіця нарадзілася ў 7 сем'ях, другое - у 9, трэцяе - у 5, чацвёртае - у 2, пятае - у 3 сем'ях. Сярэдні ўзрост бацькоў: маці - 29 гадоў, бацькi - 33. Найбольш папулярныя імёны: у дзяўчынак - Варвара, Паліна, Соф'я; у хлопчыкаў - Арцём, Міхаіл, Канстанцін. 10 пар зарэгістравалі шлюб у сакавіку (у сакавіку 2018г. - 5). Усталявалі бацькоўства 2 чалавекі. Скасавала шлюб адна пара. Памерлі ў раёне ў сакавіку 39 чалавек. (У сакавіку 2018г. - 51).
Галіна Гамеза

