Вельмі дапамаглі Паліне браўшыя ўдзел ў яе выступе дзяўчынкі з харэаграфічнага аддзялення Школы мастацтваў - Даша Лаўрык, Маша Савіч, Аліна Мажароўская і Даша Андрушкевіч. Пад кіраўніцтвам свайго педагога Наталлі Бандзік яны выканалі яркі і арыгінальны нумар, арганічна глядзеліся на сцэне побач з Палінай, стаўшы разам з ёй сапраўднай камандай. Нездарма адзін з дыпломаў Паліны змяшчае фразу «За артыстызм, харэаграфію і камандны дух».
Гэта быў першы вялікі конкурс Паліны, і яна была там адна з самых маленькіх удзельніц. Віншуем яе з выдатным пачаткам і жадаем шмат-шмат усялякіх узнагарод, перамог, прызнання, славы і любячых прыхільнікаў. А першымі з інтэрнэт-фанатаў стануць тыя, хто паставіць «падабаецца» пад матэрыяламі ў соцсетях і зробіць рэпост!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Алы Карась

