Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
12 Красавік 2019

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў правёў асабісты прыём грамадзян у Чэрвені

Задаць сваё пытанне памочніку прэзідэнта - інспектару па Мінскай вобласці Ігару Яўсееву прыехалі жыхары Мінска, сямі раёнаў Мінскай вобласці і з Наваполацка Віцебскай вобласці. Усяго на прыём запісаліся 22 чалавекі.

Жыхары гарадскога пасёлка Смілавічы ўзнялі пытанне па якасці зацягнуўшагася капітальнага рамонту дома №28 па вуліцы М.Горкага. Работы выконвае Пухавіцкае МПМК-14.

- У мінулым годзе былі вылучаныя грошы на капітальны рамонт нашага дома, але па сённяшні дзень рамонт не скончаны, - патлумачыла адна з заяўніц. - Тое, што зроблена, выканана вельмі няякасна, шмат недаробак. І няма яснасці, калі рамонт завершыцца.

Ігар Яўсееў падчас прыёму грамадзян звязаўся з дырэктарам будаўнічай арганізацыі: сумесная сустрэча з усімі зацікаўленымі бакамі, у тым ліку з дырэктарам МПМК-14, адбудзецца ў бліжэйшы панядзелак.

Дзве шматдзетныя сем'і, якія пражываюць у аграгарадку Вайнілава, хацелі б прыватызаваць дамы, якія належаць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «10 з'езд Саветаў». Аднак статус жылля - службовае - прадугледжвае, што канчатковы вердыкт застаецца за сельгаспрадпрыемствам, якое паступае па сваім меркаванні. Як варыянт вырашэння жыллёвага пытання, ім прапанавалі ўзяць зямельны ўчастак і субсідыю на будаўніцтва жылля.

[Навіна дапаўняецца]

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць