Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Красавік 2019

Увасабляць ідэі ў жыццё вучыліся на семінары-трэнінгу ў Чэрвені

Складаць гуманітарныя праекты некаторыя арганізацыі Чэрвеньшчыны пачалі яшчэ ў ранейшыя гады. Некаторыя з іх ужо рэалізаваны ў раёне. Для таго, каб праект быў ажыццёўлены, неабходна пісьменна яго скласці, выказаць там сваю ідэю, мэтазгоднасць яе рэалізацыі, патрэбу ў той ці іншай паслузе або прадукце ў грамадстве і выклікаць зацікаўленасць спонсараў у рэалізацыі праекта.

Ведаў не хапала. На дапамогу прыйшла асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвенцыі». Трэнер-кансультант па пытаннях арганізацыйнага развіцця і развіцця супольнасцяў Ігар Шары ў пятніцу ў раённым цэнтры культуры і вольнага часу правёў аднадзённы семінар-трэнінг на тэму: «Праектны кантроль у некамерцыйнай дзейнасці».

На яго сабраліся работнікі сацыяльнай службы, адукацыі, культуры, аховы здароўя Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў - кіраўнікі ўстаноў, іх намеснікі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў. На адзін дзень усе яны ператварыліся ў каманду аднадумцаў, якіх цікавіла адно - як ператвараць свае ідэі ў жыццё. Бо для яе ўвасаблення патрэбен праект. Спачатку разабраліся з тым, што гэта такое і якія крытэрыі ён павінен утрымліваць. Навучыліся апісваць праблему, ставіць мэты і задачы, складаць планы па іх выкананню.

Удзельнікі высока ацанілі праведзены семінар, выказаўшы словы ўдзячнасці Ігару Шарому. Вельмі каштоўным апынуўся і вопыт зносін адзін з адным і абмеркаванне праектаў, прадстаўленых ўдзельнікамі.

У завяршэнне семінара-трэнінгу Ігар Шары адзначыў, што самае важнае - гэта тое, што ў раёнах ёсць людзі, якія вылучаюць актуальныя для грамадства і развіцця тэрыторый ідэі і якія гатовыя вучыцца таму, як гэтыя ідэі рэалізаваць.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць