Да вечара суботы парк прыкметна змяніўся: стала ідэальна чыста, зніклі старое лісце і галінкі, альтанкі заззялі свежымі яркімі фарбамі. Пасвяжэлi і фігуры казачных персанажаў, побач з якім так любяць фатаграфавацца дзеці і дарослыя.
Быў «цюнінгаваны» ўлюбёнец Чэрвенскай дзятвы і падлеткаў, якога ласкава называюць «Ваўчок»: вялізны шэры звер вычышчаны і падфарбаваны, роўна як і яго транспартны сродак - старадаўні матацыкл. Парк гатовы да летняга сезона гульняў і забаў і з нецярплівасцю чакае вясёлую дзятву
P.S. Памятаеце, што паводзіць сябе ў парку трэба з павагай да саміх сябе і да тых, хто яго прыбірае, будуе і рамантуе, увогуле, працуе для таго, каб вы добра забаўляліся!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

