Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

16 Красавік 2019

У Чэрвені абследавана 213 домаўладанняў падчас акцыі «За бяспеку - разам»

Маштабнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку - разам» прайшло ў суботу ў Чэрвені.

Прадстаўнікі розных структур, службаў і ведамстваў сабраліся ў актавай зале райвыканкама. Атрымаўшы інструктаж ад спецыялістаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікі аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі, энерганагляду падзяліліся на сем груп для абследавання прыватных домаўладанняў і дваровых тэрыторый. Узначалілі групы - работнікі аддзела МНС, аддзела ўнутраных спраў, работнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама. Стаяла задача - максімальна ахапіць абследаваннем дамы прыватнага сектара, асабліва тых, дзе маецца пячное ацяпленне. У гэты дзень групы наведалі 213 домаўладанняў. Спецыялісты агледзелі ацяпляльнае абсталяванне, электраправодку, выдалі рэкамендацыі, як пры неабходнасці можна спаліць дробнае смецце.

Акцыя таксама накіравана на працу з сем'ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Асаблівая ўвага адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам, шматдзетным сем'ям. Акрамя работы з нядобранадзейнымі грамадзянамі, тлумачальная праца прайшла з тымі, хто пражывае з імі па-суседстве - што рабіць і куды звяртацца ў выпадку пажару і не толькі. Людзям сталага веку спецыялісты распавялі аб атрыманні рознай сацыяльнай дапамогі, аб магчымасці наведваць аддзяленне дзённага знаходжання ў Чэрвені, дзе працуюць гурткі па інтарэсах.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць