Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
17 Красавік 2019

Выставу да 200-гадовага юбілею Станіслава Манюшкі адкрылі ў Маскве

Адбылася гэтая падзея ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.

Як паведамляе “Расійская газета”, выстаўка падрыхтавана Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены копіі малюнкаў Чэслава Манюшкі, бацькі нашага славутага земляка-кампазітара, а таксама –нотныя зборнікі, афішы, фотаздымкі тэатральных пастановак, творы сучасных беларускіх мастакоў, створаныя да юбілею Станіслава Манюшкі, які будзе адзначацца 5 мая.

Падчас адкрыцця выставы адбыўся канцэрт, складзены з твораў кампазітара. Іх выканалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты і дывламанты І Рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі. Удзел у вечарыне бралі прадстаўнікі кіраўнічых структур Саюза Беларусі і Расіі, СНД, Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзеячы навукі, культуры, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Масквы, беларускай дыяспары.

Ігар АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць