Некалькімі днямі раней у Вольгі быў бой з кікбаксёршай з Кітая на кітайска-эстонскiм турніры ў Таліне (на фота). Паездка на гэты турнір дапамагла нашай зямлячцы прыйсці ў аптымальную спартовую форму, «разагнацца» перад больш адказным і больш высокім па рангу рэспубліканскім спаборніцтвам.
Чэрвеньскую кікбаксёршу трэніруе настаўнік з сусветным імем - Яўген Добротворскi. Таксама падзяку за дадатковыя індывідуальныя трэніроўкі перад турнірам і чэмпіянатам спартсменка выказвае трэнеру Сяргею СЕРАКУ.
Чэрвень, хварэем за самую абаяльную кік-баксёршу!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з архіву Вольгі Жураўскай

