Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар Акадэміі музыкі Ігар Алоўнікаў віртуозна выканаў творы Агінскага, Манюшкі, Напалеона Орды, Шапэна. Затаіўшы дыханне, слухалі гледачы чароўныя гукі канцэртнага фартэпіяна. Пад вясёлую музыку вальсаў так і прадстаўляліся паненкі ў бальных сукенках, выскокваючыя танцы з сур'ёзнымі кавалерамі. Шчымлівае пачуццё суму, пяшчоты выклікаў знакаміты паланэз Агінскага. Кожны твор Ігар Уладзіміравіч суправаджаў расповедам пра кампазітара, асаблівасцi твора. Зачаравана сачылі навучэнцы музычнай школы за рукамі майстра, якія лёгка пырхалі па клавішах.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

