Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

17 Красавік 2019

Чэрвеньскі факелоносец будзе бегчы ў Маладзечне

Арганізацыйны камітэт Другіх Еўрапейскіх гульняў ужо дакладна размеркаваў паміж факеланосцамі ўсе ўчасткі «Полымя свету» - эстафеты, у якой будуць несці з Рыма сімвалічны агонь гульняў.

Як ужо паведамляў «Раённы веснік», адным з факеланосцаў будзе і жыхар Червеня, спартсмен, трэнер па цяжкай атлетыцы, лідэр раённай арганізацыі БРСМ Павел КЛЫНДЮК.

Ён адзіны прадстаўнік Чэрвеньшчыны, які ўвайшоў у лік 450 факеланосцаў Еўрапейскага агню.

Стала вядома, на якім менавіта геаграфічным адрэзку панясе факел наш зямляк. Гэта будзе ўчастак дыстанцыі ў Мінскай вобласці, у горадзе Маладзечна. Павел распавёў, што ён бяжыць 15 чэрвеня. Прыехаць у Маладзечна неабходна 14-га для інструктажу і прымеркі спецыяльнай спартыўнай формы.

Міншчына стане шостай, заключнай вобласцю, па якой у Беларусі пранясуць «Полымя Свету». У Маладзечна агонь прыбудзе з Хатыні, далей шлях факеланосцаў - на Заслаўе, «Лінію Сталіна» і Курган Славы. Урачыстае Адкрыццё гульняў адбудзецца на «Дынама» 21 чэрвеня.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць