Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

17 Красавік 2019

Каля 4,5 тыс. чалавек возьмуць удзел у Мінскім абласным бацькоўскім сходзе

XII Мінскi абласны бацькоўскі сход «Бяспека дзяцей - адказнасць дарослых» адбудзецца 18 красавіка, паведамілі ў Галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

Другі год запар мерапрыемства будзе праходзіць на буйных прамысловых прадпрыемствах і ў гаспадарках аграпрамысловага комплексу рэгіёну ў форме жывога дыялогу практычна без адрыву ад вытворчасці. Падобны фармат звязаны з занятасцю бацькоў і вясновымі палявымі працамі ў краіне.

Спецыялісты акцэнтуюць увагу на пытаннях адказнасці бацькоў і школы за выхаванне дзіцяці, нагадаюць пра неабходнасць выконваць патрабаванні бяспекі ва ўстановах адукацыі і ў хатніх умовах, звернуць увагу на прафілактыку падлеткавых крызісаў і крызісаў дзіцяча-бацькоўскіх адносін, разгледзяць псіхалагічныя аспекты падлеткавага перыяду, раскажуць аб формах і метадах бацькоўскага кантролю ў інтэрнэце. Бацькі пачуюць меркаванне экспертаў пра прафілактыку злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, прафілактыцы наркаманіі, гібелі і траўміравання дзяцей.

Дзяржынскі і Мінскі раёны наведаюць спецыялісты абласнога ўзроўню. Так, больш за 180 работнікаў збяруцца ў агракамбінаце «Дзяржынскі», экспертную групу ўзначаліць начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Апраніч. Яшчэ каля 90 бацькоў прымуць удзел у дыскусіі на базе Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ім. П.М. Машэрава. У сустрэчах прымуць удзел прадстаўнікі УУС і галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама, абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» і абласнога інстытута развіцця адукацыі.

На астатніх прадпрыемствах з бацькамі сустрэнуцца прадстаўнікі сістэмы адукацыі, аховы здароўя, праваахоўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў раённага ўзроўню. У прыватнасці, у зборы на базе ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» прымуць удзел каля 100 чалавек, у ААТ «Завод Рэмбыттэхніка» - больш за 80 жыхароў Маладзечанскага раёна, у ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў» - звыш 80 бацькоў, у ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» - каля 200.

Удзельнікамі сходу стануць каля 4,5 тыс. бацькоў Мінскай вобласці.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць