Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

17 Красавік 2019

Будаўніцтва храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Іванічы Чэрвеньскага раёна прыпынена

Яно было пачата ў 2006 годзе. На сённяшні дзень выраўнена паверхня цокальнага паверха і пакуль далейшыя працы праводзіцца не будуць, так як вычарпаліся фінансавыя магчымасці прыходу.

З 2010 года храм будаваўся за сродкі, ахвяраваныя сям'ёй Івана Ладуцька і Тамары Вентура-Ладуцька, якія пражываюць у Аўстраліі. У тым годзе гэтая сям'я прыехала ў Беларусь не толькі адведаць сваякоў, наведаць родную зямлю, пабываць на могілках сваякоў, але і прывезці ў дар прыходу ў Іванічы абраз Цэсарэвіча Алексія і часціцу яго дзіцячай шалі. Да моманту асвячэння храма святыні будуць захоўвацца ў Нікольскім храме г.Чэрвень.

Наталля Лазоўская, рэгент храма Мікалая Цудатворца ў Чэрвені.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць