У фестывалі прынялі ўдзел 8 каманд: з Беразіно, Барысава, Крупак, Лагойска, Пухавічаў, Смалявічаў, Жодзіна і Червеня.
Па чарзе каманды дэманстравалі сваю творчасць гледачам у конкурсах «Візітная картка», «Біятлон», «Музычнае хатняе заданне». Хлопцы паміж сабой не былі супернікамі: за кулісамі ўсё перажывалі адзін за аднаго і радаваліся поспехам сваіх таварышаў.
Удзельнікі каманды КВЗ Чэрвеньскага раёна, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 3», паказалі яркую і незабыўную праграму. Па выніках сумы за тры конкурсы каманда КВЗ «Fire» павезла з сабой 2 месца, саступіўшы пераможцу ўсяго 0,1 бала.
Варта адзначыць, што пераможцы занальных гульняў фестывалю будуць змагацца паміж сабой у фінальнай гульні, якая пройдзе 15 траўня. Пажадаем камандзе Чэрвеньскага раёна ўдачы!

