Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

19 Красавік 2019

Дзень інфармавання прайшоў у Смілавіцкім ліцэі

18 красавіка прайшоў у нашым раёне адзіны дзень інфармавання. На сустрэчу з калектывам выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання Смілавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя прыехалі: Руслан Трухан, дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці і намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька.

Па асноўным пытанні тэматыкі Дня інфармавання - «Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь», Руслан Іванавіч распавёў:

- У Беларусі ажыццяўляюць сваю дзейнасць 48 пасольстваў, 4 аддзяленні пасольстваў, 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы, 39 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 18 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. Па сумяшчальніцтву з Масквы, Вільнюса, Варшавы і Кіева акрэдытавана 91 замежнае дыппрадстаўніцтва. Беларусь мае свае замежныя ўстановы ў 57 дзяржавах, а з улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве - у 109.

Дадатковай тэмай Дня інфармавання вынесена тэма бяспекі дзяцей. Раённае бацькоўскі сход носіць назву «Бяспека дзяцей - адказнасць бацькоў». Пра гэта з педагогамі казала Ала Канстанцінаўна:

- У бягучым годзе на тэрыторыі вобласці ўжо адбылося 5 аўтааварый, у выніку якіх 6 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У 2018 годзе ў 33 ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў 8 чалавек загінула і 38 атрымалі раненні. 16 пацярпелых не былі прышпілены рамянямі бяспекі, а малалетнія - знаходзіліся ў салоне аўтамабіля без спецыяльных аўтакрэсел. Да актыўнай групы рызыкі варта аднесці дзяцей-пешаходаў і веласіпедыстаў. За 2018 год на дарогах Мінскай вобласці ў выніку 40 дарожна-транспартных здарэнняў атрымалі траўмы 41 дзіця-пешаход і 11 веласіпедыстаў. Задача дарослых - бацькоў і педагогаў - навучыць дзяцей і падлеткаў берагчы сваё жыццё.

У канцы сустрэчы работнікі ліцэя змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні па водазабеспячэнню, добраўпарадкаванню і рамонце вуліц гарадскога пасёлка Смілавічы. Ала Шахоцька пазначыла ўсе звароты і паабяцала ў бліжэйшы час даць на іх грунтоўныя адказы.

Галіна Гамеза. Фота аўтар

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць