Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

19 Красавік 2019

Червенцы добраўпарадкавалі мемарыял «Папова града»

Працягваючы добрую традыцыю, сёння прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый Чэрвеня працавалі на ўборцы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Папова града» на месцы спаленай гітлераўцамі вёскі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Наводзілі парадак работнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, работнікі бібліятэкі, «Беларусбанка», члены раённай ветэранскай арганізацыі, прафсаюзы, работнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, навучэнцы Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, работнікі Чэрвеньскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых, дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Уборку аварыйных дрэў і раскарчоўку ажыццявілі работнікі Грабянецкага лясніцтва.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць