Перадачу гледачы маглі ўбачыць учора на тэлеканале «Беларусь-1». Як адзначыла трэнер Пашы, кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» Ірына Вабішчэвіч, гэтая перамога - заслуга ў першую чаргу бацькоў хлопца, якія правільна выхоўваюць свайго сына. Сам Павел распавёў у невялікім бліц-інтэрв'ю адразу пасля гульні, што спачатку ён хваляваўся, але потым супакоіўся.
«Раённы веснік» віншуе з гэтай выдатнай перамогай самога Паўла, а таксама яго трэнера Ірыну Іванаўну Вабішчэвіч, якія ўжо шмат разоў станавіліся героямі публікацый раёнкі. Жадаем далейшага руху наперад і новых перамог!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

