Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Красавік 2019

У акцыі «Тыдзень лесу» ў Чэрвеньскім раёне прыняў удзел міністр МАРГ Уладзімір Калтовіч

Рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» ў гэтым годзе праходзіць ужо ў 12-ы раз.

Яе арганізатарам традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта мерапрыемства - папулярызацыя беражлівых адносін сярод насельніцтва да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У мерапрыемстве традыцыйна актыўны ўдзел прымаюць кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, кантралюючых органаў, дэпутацкі корпус.

У Чэрвеньскім раёне да акцыі далучылася Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на чале з нашым земляком, міністрам Уладзімірам Калтовічам, які працаваў разам з сям'ёй і работнікамі міністэрства ў Валмянскім лясніцтве, а прадстаўнікі Мінскага абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне высаджвалі саджанцы хвойных парод у Чэрвеньскім лясніцтве.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць