Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 Красавік 2019

Абласны турнір па вольнай барацьбе: абодва камандныя першыя месцы - у Чэрвеньскай СДЮШАР

У Чэрвенскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву адбылася спартакіяда Мінскай вобласці па вольнай барацьбе.

Гэта было даволі маштабнае спаборніцтва, сабралася мноства юных змагароў, частка з якіх ужо дасведчаныя ўдзельнікі многіх першынстваў, у тым ліку рэспубліканскіх.

З-за вялікай колькасці спартсменаў сутычкі вяліся адразу на двух дыванах ў спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Першымі адбароліся дзяўчынкі. Сапраўдны байцоўскі характар ​​паказала Аліна Кавалёнак, якой выпала супрацьстаяць пераможцы рэспубліканскага турніру. Аліна не выйграла, але правяла сутычку вельмі годна, змагалася на высокім узроўні, і гэта таксама своеасаблівая, яе асабістая, перамога.

Выдатна выступілі і іншыя выхаванцы Чэрвенскай СДЮШАР, падапечныя трэнераў Дзяніса Бубенькі і Юрыя Лейкіна: Аліна Мажароўская, Ягор Бубенька, Дзмітрый Лукашук, Яўген Жукаў занялi першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях; Аліна Тарасік і Анастасія Захарчук сталі другімі; Арцём Глінка, Стас Лапатка, Кірыл Смірноў, Уладзіслаў Ваяводзін, Яўген Гуз і Аліна Кавалёнак падняліся на трэцюю прыступку п'едэстала.

У агульным заліку каманда дзяўчат і каманда юнакоў Чэрвенскай СДЮШАР занялі першыя месцы на абласной спартакіядзе.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць