Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
23 Красавік 2019

Падарунак да выпускнога: адзінаццацікласніца чэрвеньскай СШ №4 перамагла ў конкурсе «Міс Вясна»

Конкурс «Міс Вясна -2019» у СШ № 4 сабраў вучняў, настаўнікаў, бацькоў і нават выпускнікоў. У зале не было свабодных месцаў і абыякавых гледачоў. Бо на сцэну выйшлі самыя абаяльныя, прывабныя і смелыя дзяўчынкі.

Пяць нялёгкiх выпрабаванняў трэба было iм прайсцi. Ацэньвала старанні строгае і справядлівае журы: дырэктар Аксана Леанідаўна Канапелька, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Валянціна Міхайлаўна Табалевіч, настаўнік фізкультуры Павел Андрэевіч Марозаў, рэжысёр РЦКiД Кацярына Ханецкая, намеснік начальніка аддзела культурна-дасугавай дзейнасці РЦКiД Валянцін Мароз і выпускнік нашай школы Яўген Грамадскi.

У конкурсе «Візітная картка» дзяўчынкі распавядалі, якія яны разумніцы-прыгажуні, майстрыхі, спартсменкі, гаспадынькi. Дапамагалі ім сябры-аднакласнікі, класныя кіраўнікі і мамы. Затым удзельніцы дэманстравалі таленты. Хтосьці спявае, нехта танчыць, гуляе на інструментах або выдатна гатуе. Адкрыццём стала песня «Як ты» у выкананні Дашы Пятроўскай. Самая дружная група падтрымкі была ў Сашы Забаўскай: увесь клас і класны кіраўнік выйшлі на сцэну!

Поўным нечаканасцяў апынуўся конкурс «Эка-мода». Трэба было зрабіць сукенкi з другаснага матэрыялу і прадставіць яе. Удзельніцы выкарыстоўвалі пакеты для смецця, паперу, старыя газеты і часопісы. Розум і эрудыцыю дзяўчынкі прадэманстравалі, адказваючы на ​​пытанні конкурсаў «Гісторыя моды» і «Модная штучка».

Яшчэ трохі хвалявання - і вось вядучыя Валерыя Катрэвіч і Мікіта Ліпніцкi запрасілі на сцэну ўсіх удзельніц і журы. Дырэктар школы падзякавала канкурсанткам і ўсім, хто дапамагаў рыхтавацца і падтрымліваў у зале. «Вы ўсё сёння пераможцы, бо не пабаяліся выйсці на сцэну і заявіць: «Я самая-самая!»- сказала Аксана Леанідаўна.

Усе ўдзельніцы атрымалі ўзнагароду і ганаровае званне. «Міс Усмешка» - Анастасія Дзевяковіч, «Міс Топ-мадэль» - Яна Цярэшчанка, «Міс Арыгінальнасць» - Яна Аўтуховіч, «Міс Талент» - Дар'я Пятроўская. Уладальніцу прыза глядацкіх сімпатый традыцыйна вызначылі онлайн-галасаваннем у групе «Вялікая сям'я. Школа №4» Вкантакце. Гэтую ўзнагароду заваявала Дана Няпеўная. «Віцэ-Міс Вясна-2019» - Аляксандра Забаўская. «Міс Вясна-2019» Дар'я Баторшына, вучаніца 11 «А» ( на здымку ).

Акунуцца ў атмасферу конкурсу дапаможа відэасправаздача на YouTube-канале «Сярэдняя школа №4 г. Чэрвеня».

Марына СМЕЦКАЯ, начальнік аддзела культуры і вольнага часу

арганізацыі вучнёўскага самакіравання «Садружнасць» СШ №4.

Фота Данііла Табалевіча

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць