Тэма - «Прыняцце рашэнняў на тэрытарыяльную абарону. Пастаноўка задач».
У штабной трэніроўцы ўдзельнічалі ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкi, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Гадун, галоўныя спецыялісты аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы двух райвыканкамаў, начальнікі груп тэрытарыяльнай абароны, чэрвеньскія і бярэзінскія прадстаўнікі РАУС і РАНС.
Службовыя асобы навучаліся працы на пункце кіравання, выпрацоўвалі зладжанасць пры прыняцці рашэнняў на прымяненне сіл тэрытарыяльнай абароны. Навучальныя мэты цалкам дасягнуты.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

