Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

23 Красавік 2019

Ахова прымае гасцей

Да Дня ўтварэння кіналагічнай службы

Напярэдадні свята - Дня ўтварэння кіналагічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, Чэрвеньскі аддзел Дэпартамента аховы наведалі з экскурсіяй навучэнцы УА «Сярэдняя школа № 4 г.Чэрвень».

Неспакойная чарада трэцякласнікаў з цікаўнасцю слухала аповяд пра аддзел аховы, пра тое, якія задачы выконваюць супрацоўнікі падчас нясення службы, як арганізавана праца пульта цэнтралізаванага назірання. Цікавасць у рабят выклікалі экспанаты Кутка гісторыі аддзела - астанкі зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, форменнае абмундзіраванне супрацоўнікаў міліцыі розных гадоў. Засталіся ўражанні ў хлопцаў і ад прагляду відэароліка аб дзеяннях групы затрымання пры паступленні сігналу «Трывога», тым больш, што пасля гэтага яны змаглі прымерыць на сябе ахоўныя каскі і бронекамізэлькі, пасядзець у службовай машыне групы затрымання і нават уключыць сірэну.

Але, вядома ж, самыя яркія эмоцыі пакінула паказальнае выступленне міліцыянера-кінолага Змітровіча Аляксея і яго службовай сабакі па мянушцы Альфа. Паласу перашкод Альфа пераадолела імкліва і прафесійна. Нават двухметровы бар'ер не стаў перашкодай на шляху службовай сабакі. Дарэчы, Альфа служыць у аддзеле менш за год, але ўжо праявіла сябе сапраўднай вышуковай сабакай. Міліцыянер-кінолаг Змітровіч Аляксей разам са сваёй гадаванкай выязджаюць на здарэнні, дзе патрабуецца па следзе знайсці злачынцу або пакінутыя ім доказы.

Цікавую і пазнавальную экскурсію хлопцы скончылі наведваннем казачнай хаткі Бабы Ягі і хаткі Гномаў, ўладкаваных рукамі супрацоўнікаў на тэрыторыі аддзела.

Краснагір Ірына

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць