ветэранам Вялікай Айчыннай вайны,
грамадзянам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны.
Да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны адносяцца:
удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны,
інваліды Вялікай Айчыннай вайны,
асобы, якiя ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны (працаўнікі тылу).
Грамадзянамі, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, з'яўляюцца:
члены сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, а менавіта: жонкі (якія не ўступілі ў новы шлюб), якім устаноўлена павышэнне памеру пенсіі на 180 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросце, дзеці - інваліды з дзяцінства, якім устаноўлена павышэнне памеру пенсіі на 100 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросце.
Дзецям (у тым ліку ўсыноўленым) і іншым утрыманцам з ліку членаў сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, якім павышэнне пенсіі не ўстаноўлена, аднаразовая матэрыяльная дапамога не выплачваецца;
былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны,
інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.
Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будзе рабіцца па месцы пенсіяванні грамадзян у перыядзе з 1 чэрвеня да 1 ліпеня 2019 г. у парадку , прадугледжаным для выплаты пенсій.
Аднаразовая матэрыяльная дапамога, якая засталася не атрыманай у сувязі са смерцю яе атрымальніка, членам яго сям'і не выплачваецца і не ўключаецца ў склад спадчыны.
Асобам вышэйпералічаных катэгорый, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, на ложках сястрынскага догляду, у месцах пазбаўлення волі, выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будзе праведзена ў памерах, устаноўленых Указам.

