Ён нагадаў, што на Чэрвеншчыне райвыканкамам зацверджаны тры месцы для купання. Акрамя Натальеўскага вадасховішча, гэта два ўчасткі ракі Волма — у Смілавічах і на тэрыторыі санаторыя «Волма».
Паводле слоў Васіля Ладуцькі, праблемныя для ратавальнікаў сітуацыі звычайна ствараюць нецвярозыя купальшчыкі і дзеці, якія бавяць час на вадаёмах без суправаджэння дарослых. А ўвогуле, усім аматарам актыўнага адпачынку трэба быць асцярожнымі і абачлівымі падчас купання, не грэбаваць правіламі бяспечных паводзін на вадзе, каб гэты адпачынак не быў азмрочаны трагедыяй.
Ігар АДАМОВІЧ

