Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

25 Красавік 2019

У Чэрвеньскім раёне ўведзена забарона на наведванне лесу

На падставе рашэння Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта ад 24 красавіка 2019 года № 593 наведванне грамадзянамі тэрыторыі ляснога фонду забаронена.

Калі ўведзена забарона, то нельга наведваць лес наогул: ні заязджаць на машыне, ні праводзіць пікнікі, ні тым больш распальваць вогнішчы. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі або забароны наведвання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 25 базавых велічынь, калі не нанесена шкоду, і ад 25 да 50 базавых велічынь, калі пашкоджаны або знішчаны лес.

Што рабіць, калі вы сталі сведкам ляснога пажару:

- адразу ж патэлефануйце ў МНС па тэлефоне 101 або 112;

- спяшайцеся пакінуць месца пажару: ідзіце насустрач ветру або перпендыкулярна абзе пажару, па прасеках, дарогах, палянах, берагах ручаёў і рэк. Памятаеце, што ў сухое надвор'е і пры ветры недагаркі галля, лісце, вуголле пераносяцца на дзясяткі метраў;

- пры моцным задымленні, калі ў вас ёсць такая магчымасць, прычыніце рот і нос шчыльнай або мокрай тканінай;

- пры верхавых лясных пажарах, калі гараць кроны дрэў, сховішчам могуць служыць берагі вадаёмаў, буйныя паляны, ліставы лес без хвойніку;

- не трэба шукаць прытулак на дарогах і прасеках, акружаных хваёвым лесам, асабліва маладняком з нізка апушчанымі кронамі, а таксама ў логах, парослых лесам.

Будзьце крайне ўважлівыя і асцярожныя пры звароце з агнём і пажаранебяспечнымі прадметамі!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць