Аб хвалебным «Грунвальдзе»
Каманда складаецца з вучняў СШ №2 г.п. Смілавічы. Запрошаны гулец - Георгій Аляксееў, Запольская школа. Трэнер - Святлана Плахатнюк.
У гульцоў розная колькасць вопыту: некаторыя гуляюць каля трох гадоў, некаторыя - менш за год. Узрост таксама розны: ёсць вучні 6-га і 7-га класа, ёсць 11-га.
У «Вясну-2019» ўваходзілі спаборніцтвы рэспубліканскага Кубка Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Турнір праводзіўся ў дзвюх намінацыях - «Што? Дзе? Калі?» і «Свая гульня», і ў двух узроставых катэгорыях - юніёры (да 11 класа) і Ювяналіi (да 9 класа). Усяго ў турніры ўдзельнічалі 160 чалавек. Удзельнічалі 26 каманд: школьнікі, выхаванцы дзіцячых і моладзежных цэнтраў творчасці.
У намінацыі «Свая гульня» I месца ў каманды «Грунвальд».
Таксама ў рамках «Вясны-2019» упершыню прайшоў Рэспубліканскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў малых населеных пунктаў (гарадскія пасёлкі, аграгарадкі, вёскі).
У гульні «Што ? Дзе? Калі?» «Грунвальд» заняў першае месца.
У намінацыі «Свая гульня» сярод юніёраў гэтая каманда стала трэцяй. Дарэчы, першае месца тут занялі нашы сябры з Мінска, каманда «Трдло» трэнера Ігара Сячко, якую інтэлектуалы Чэрвеня прымалі на адным з «хатніх» турніраў.
На фота злева направа: Мікіта Посахаў, Жора Аляксееў, Даша Бурак, Саша Яўлаш, Ангеліна Шатэрнік, Аня Куляшова.
Ірына Вабішчэвіч, кіраўнік раённага клуба
інтэлектуальных гульняў «Ігумен».
Фота Святланы Плахатнюк

