Расказаць аб рабоце прафсаюзаў раёна напярэдадні свята працы 1 мая мы папрасілі Вольгу КОЦІНУ, старшыню раённага аб'яднання прафсаюзаў.
- Вольга Барысаўна, на Ваш погляд, што яшчэ неабходна зрабіць для ўзняцця аўтарытэту арганізацыі?
- Аўтарытэт прафсаюза высокі там, дзе вынікова працуюць першасныя арганізацыі. Яны на справе пацвярджаюць статус прафсаюза, як абаронцы правоў працоўных. Зараз у пяршоўках праходзяць справаздачна-выбарчыя сходы, падчас якіх неабходна аб'ектыўна прааналізаваць працу прафактывам ў кожным калектыве, даць ацэнку, абраць новую каманду альбо пацвердзіць паўнамоцтвы тых, хто працаваў годна. І самае галоўнае: намеціць вектар развіцця, таму што з часам, на жаль, праблем менш не становіцца. Як адзін з фактаў, не зніжаецца колькасць парушэнняў правоў работнікаў, хоць прававая і тэхнічная інспекцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) сумесна з пракуратурай працуюць зладжана і сістэмна: праверкі арганізацый, прыём грамадзян, удзел у расследаванні няшчасных выпадкаў, прафілактыка траўматызму. Раённае аб'яднанне прафсаюзаў праводзіць штомесяц прафсаюзныя прававыя прыёмы сумесна з пракуратурай. За тры гады рэйдавыя групы ФПБ пабывалі на 37 прадпрыемствах нашага раёна. Выяўлена 196 парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы працы.
Сёння стала дастаткова проста зарэгістраваць уласны бізнэс, але да арганізацыі працоўных месцаў, стварэння бяспечных умоў працы ў новых гаспадароў рукі часам не даходзяць. У 2018 годзе ў нашым раёне адбылося 14 няшчасных выпадкаў, з іх 5 - у арганізацыях бязведамаснай падпарадкаванасці. Дзеля справядлівасці адзначу, што ёсць прыватнікі, у якіх можна павучыцца сучасным тэхналогіям, стварэнню ўмоў для персаналу. У якасці станоўчага прыкладу можна прывесці ИУП «Рэб-фарма» - прадпрыемства па расфасоўцы медпрэпаратаў у г.п. Смілавічы.
... Сустракаючы 1 мая - міжнародны Дзень салідарнасці працоўных, жадаю жыхарам Чэрвеньшчыны здароўя, добрага настрою, бадзёрасці, аптымізму і працавітасці. Хай вынікі працы нашых працаўнікоў будуць важкімі і прыносяць прыбытак дзяржаве і годнае матэрыяльнае ўзнагароджанне работнікам.
(увесь матэрыял чытайце ў нумары «Раённага весніка» за 27 красавіка.)
Запісала Галіна Гамеза. Фота аўтара

