Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

29 Красавік 2019

XVIII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі

19.04.2019 у выставачным павільёне «Белэкспа» прайшла XVIII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

Мэтай мерапрыемства з'яўляўся пошук новых рашэнняў у фарміраванні ў дзяцей і моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, павагі да сацыяльна-эканамічных і спартыўных дасягненняў, гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыне рэгіёнаў; стварэнне інфармацыйнага асяроддзя для развіцця грамадзянскіх і патрыятычных якасцей ў дзяцей і моладзі, папулярызацыі фізкультуры і спорту.

Праграма мерапрыемстваў ўключала тры тэматычныя днi:

17 - Дзень рэгіянальных ініцыятываў,

18 красавiка - Дзень інавацый,

19 красавiка - Дзень творчасці і спорту.

На пляцоўцы, якую на выставе прадставілі педагогі і навучэнцы Мінскай вобласці, усе тры дні было займальна, інтэрактыўна і шматлюдна! Мерапрыемствы, якія праводзяцца на нашай пляцоўцы, матэрыялы з вопыту работы ўстаноў адукацыі цэнтральнага рэгіёну, выклікалі непадробную цікавасць не толькі гасцей выставы, але і яе ўдзельнікаў.

Аўтарскія дыдактычныя дапаможнікі, даследчыя працы, інтэрактыўныя адукацыйныя праекты, досвед працы пошукавага атрада, выстава СМІ устаноў адукацыі вобласці, майстар-класы па напісанні імёнаў на кітайскай мове і пляценні кітайскіх нацыянальных узораў - толькі малая крыха таго, чым на працягу трох выставачных дзён каманда Міншчыны шчодра дзялілася з калегамі.

Прадставіўшы на выставу 129 матэрыялаў, Мінская вобласць была ўзнагароджана 74 дыпломамі гэтага прэстыжнага рэспубліканскага мерапрыемства!

Скарбонка дыпломаў Червенсокго раёна таксама папоўнілася ўзнагародамі:

Дыплом 1 ступені:

Лаўрыновіч Ала Леанідаўна, дырэктар ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы», за распрацоўку матэрыялаў «Фарміраванне ў вучняў даследчых уменняў пры дапамозе арганізацыі работы музея «Прастора Хаіма Суціна»

Лаўрыновіч Ала Леанідаўна, дырэктар ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы», за распрацоўку тэматычнага матэрыялу «Вулей» - «Мая малая Радзіма - Смілавічы»

Дыплом за актыўны ўдзел у рэспубліканскай выставе

ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы »

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць