Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

29 Красавік 2019

Акцыя «Тыдзень лесу-2019»

У чарговы раз па добрай традыцыі супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь (кіраўнік Віталь Бутрым, начальнік экспертна-прававога ўпраўлення) сумесна з пракуратурай раёна (пракурор Аляксандр Шабалінскі, загадчык канцылярыі Забаўская А. М., кіроўца Караткоў А. В.) 19 красавіка 2019 года прынялі ўдзел у акцыі па пасадцы лясоў «Тыдзень лесу-2019» прысвечанай «Году малой радзімы» і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад пачаткам правядзення работ інструктаж па тэхніцы бяспекі і правілах высадкі пасадкавага матэрыялу правёў галоўны ляснічы ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» Віктар Казакоў.

У ходзе добраахвотнай акцыі па ўзнаўленні лясоў Чэрвеньшчыны, супрацоўнікі пракуратуры праводзілі працы ў Грэбеньскім лясніцтве.

Бягучы 2019 год стаў юбілейным, пяты год запар у нашым раёне на пасадку лесу «дэсантаваліся» працаўнікі Генеральнай пракуратуры, а пасадкі робяць ужо ў шосты (адзін год - весной і восенню). Да іх далучыліся і калегі з раённага следчага камітэта Вядзерка Максім і іншыя. І ў гэты раз працаўнікам пракуратуры дзіўна пашанцавала: яны рабілі пасадкі з левага боку дарогі ў Замасточскiм лесе, а з правага боку раслі тыя сосёнки, якія яны высадзілі тры гады таму. Прыемна было бачыць, што ўсе яны прыжыліся, ні адно дрэўца не загінула. У пятніцу работнікі пракуратуры высадзілі саджанцы соснаў на плошчы 1,7 гектара.

Удзельнікі акцыі выказалі падзяку кіраўніцтву за прадстаўленую магчымасць прыняць удзел у добрай справе і заявілі пра гатоўнасць на далейшае супрацоўніцтва.

З пазітыўным настроем гаспадары і госці пажадалі адзін аднаму поспехаў і да новых сустрэч.

Пракурор Чэрвеньскага раёна А.Л. Шабалінскі

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць