Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Красавік 2019

На Чэрвеньшчыне праходзяць рэйды па лясах

У сувязі з аператыўным становішчам на тэрыторыі Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў. Лясы Чэрвеньскага раёна - не выключэнне.

Менавіта таму з мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў у прыродных экасістэмах ратавальнікі Чэрвеньскага РАНС сумесна з ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас», раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі праводзяць рэйды каб пераканацца, што лесу нічога не пагражае. Часцей за ўсё пажары ў лясных масівах ствараюцца з прычыны чалавечай бестурботнасці: людзі выязджаюць на пікнікі і забываюць пасля сябе патушыць вогнішча, сабраць смецце, у тым ліку і са шкла, паляць - усё гэта з'яўляецца прамой прычынай ўзнікнення гарэння.

Не дзіўна, што ў час правядзення рэйду асноўная ўвага была накіравана на недапушчальнасць знаходжання людзей у лясных масівах, таксама былі абследаваны пажаранебяспечныя ўчасткі, прылеглыя да лясных масіваў.В ходзе рэйду загаранняў у экасістэмах раёна не выяўлена.

МНС нагадвае: падчас дзеяння забароны знаходжанне ў лясных масівах строга забаронена. За парушэнне забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: за знаходжанне ў лясным масіве - папярэджанне або штраф да 25 б.в., за прычыненне шкоды або знішчэнне лесу - штраф да 50 б.в. У выпадку выяўленні гарэння і іншых НС неадкладна паведаміце па тэлефоне 101 або 112.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць