Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Красавік 2019

Паважаныя жыхары Чэрвеньскага раёна!

Віншуем вас з 1 Мая - Святам працы і стварэння.

Першамай у нашай рэспубліцы быў і застаецца сімвалам абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці, глыбокай павагі да працы.

У гэты дзень мы па шматгадовай традыцыі славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы сучаснага жыцця, ушаноўваем усіх, хто добрасумленна працуе ў народнай гаспадарцы сёння, ствараючы годную будучыню краіны.

Час ставіць перад намі сур'ёзныя задачы - стварэнне сучасных высокатэхналагічных вытворчасцей, далейшае развіццё аграпрамысловага комплексу, засваенне новых рынкаў збыту прадукцыі. Стваральную працу, творчы падыход да справы, актыўны ўдзел у лёсе краіны, свайго раёна дазволяць і ў далейшым вырашаць задачы развіцця эканомікі, павышэння ўзроўню жыцця грамадзян.

Няхай гэты святочны вясновы дзень падорыць усім бадзёры, радасны настрой і надасць сіл для новых здзяйсненняў. Шчасця, радасці і ўдачы ў справах!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць