Мемарыяльны комплекс знаходзіцца ў 3,5 км ад вёскі Раваніцкая Слабада Чэрвеньскага раёна, збудаваны ў 1959 годзе на месцы дыслакацыі міжраённага падпольнага камітэта кампартыі Беларусі Мінскай зоны (1942-1944гг. ) і Чэрвеньскага райкама КП (б) б і ЛКСМБ, базавання штаба партызанскай брыгады «Разгром».
Помнік на брацкіх магілах 239-ці партызанам гэтай брыгады, якія загінулі ў 1942-1944 гадах, знаходзіцца непадалёк ад мемарыяльнага комплексу, там ўстаноўлена 10 пліт з імёнамі загінуўшых, стэла, на якой надпіс-прысвячэнне, і скульптура параненага ваяра з аўтаматам , яна была ўсталяваная ў 1984 годзе.
Валанцёры прывялі ў парадак два гэтых памятных месцы, перакапалі кветнікі, вычысьцілі дарожкі, прыбралі смецце.
Бураломы разабраны, лес вакол мемарыяла выкарчаваны і манументы на адкрытай прасторы ўспрымаюцца зусім па-новаму. Абноўленыя металічныя шыльды з назвамі партызанскіх атрадаў, якія ўваходзілі ў партызанскую брыгаду «Разгром». На плітах і стэле помніка на брацкіх магілах партызан таксама з'явіліся таблічкі з надпісамі.
У апошнія гады пачасціўшыяся ураганы зрабілі дарогі з боку Раваніцкай Слабады цяжкапраходнай для пасажырскага транспарту, пашкодзілі пяціметровы помнік загінулым воінам. У гэтым годзе Мінскім аблвыканкамам выдзелены сродкі на аднаўленне і добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу «Разгром», скульптура воіна знаходзіцца цяпер у рэстаўрацыйнай майстэрні. Да восені гэтага года плануецца ўсталяваць яе на месца.
Выказваем падзяку галоўнаму лекару Чэрвенскай цэнтральнай раённай бальніцы Андрэю Прахарэнка, прадаставіўшаму транспарт для дастаўкі валанцёраў у вёску Раваніцкая Слабада, ляснічаму Юрыю Гоману, які дапамог валанцёрам дабрацца праз лес на месца прызначэння.
Гады праходзяць, усё менш застаецца ветэранаў і так важна пакінуць у спадчыну маладым сведчанні бяспрыкладнай мужнасці, масавага гераізму людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Ушанаванне памяці аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне - справа агульная, таму місія маладых: захаваць гісторыю вялікіх перамог для будучых пакаленняў. Сваёй працай валанцёры паказалі, што з павагай і трапятаннем ставяцца да гераічнага мінулага нашай краіны, памятаюць пра подзвіг партызан, усведамляюць цану мірнага жыцця і неабходнасць берагчы яго.
Любоў ДЖАФАРОВА, старшыня Чэрвенскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа,
Іван Ладуцька, старшыня Чэрвеньскага раённага савета ветэранаў.
Фота Любові Джафаровой

