Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Май 2019

Чэрвень сустрэў Першамай шэсцем працоўных калектываў

Да міжнароднага свята працы 1 мая заквітнеў сцягамі Чэрвень.

На плошчы Свабоды сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў Чэрвеньшчыны. Прыбраныя, усмешлівыя людзі са сцягамі прафсаюзнага руху віталі адзін аднаго, віншуючы са святам міру, дабра, справядлівасці і згуртаванасці.

З плошчы Свабоды ўдзельнікі першамайскага шэсця адправіліся ў раённы Цэнтр культуры і вольнага часу, дзе ўшаноўвалі актывістаў прафсаюзнага руху старэйшага і маладога пакаленняў. З прывітальным словам да членаў прафсаюзаў звярнулася старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна.

Граматамі і Падзячнымі лістамі былі адзначаны работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Чэрвеньскага раёна.

Да свята 1 мая ваенны камісарыят Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў прымеркаваў ўручэнне позваў на службу ва Ўзброеныя сілы Беларусі чатыром прызыўнікам - лепшым з лепшых, як адзначыў ваенны камісар Дзмітрый Сініцкі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць