Удзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца з працай рэдакцыі «Раённы веснік», сустрэнуцца з маладой журналісткай зменай - аўтарамі газеты Смілавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя «Ліга».
Яскравым акцэнтам выязной сустрэчы будзе знаёмства замежных журналістаў з музеем Станіслава Манюшкі і творчай спадчынай сусветных мастакоў родам з Смілавіч - Хаіма Суціна і Шрагі Царфіна.
Даведачна
З 1 па 4 мая 2019 года ў г. Мінску адбудзецца XXIII-я міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі». Асобнай экспазіцыяй будуць прадстаўлены сродкі масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў за мяжой і нацыянальна-культурных аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь.

