Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Май 2019

Напярэдадні Дня Перамогі стартуе міжнародны моладзежны праект «Марафон дружбы»

3 мая ў 17.00 на мяжы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці будзе дадзены старт Міжнароднаму моладзежнаму патрыятычнаму праекту «Марафон дружбы», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 74-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Напярэдадні Дня Перамогі з 3 па 4 мая больш за 30 прадстаўнікоў творчай моладзі, патрыятычных арганізацый, валанцёраў, кіравання маладзёжнай палітыкі адміністрацыі Бранскай вобласці наведаюць Мінскую вобласць з мэтай умацавання дружалюбных сувязяў.

Дэлегацыі Мінскай і Бранскай абласцей наведаюць месцы знакавых падзей Вялікай Айчыннай вайны, возьмуць удзел у сустрэчах з актывістамі Саюза моладзі Міншчыны і ветэранамі, правядуць цырымоніі ўскладання вянкоў да помнікаў і мемарыялаў загінуўшым у гады вайны, а таксама арганізуюць выступы агітбрыгад у рамках канцэртнай праграмы .

Арганізатарамі праекта выступілі: Мінскі аблвыканкам, Мінскі абласны камітэт БРСМ, Барысаўскі, Бярэзінскі і Смалявіцкі райвыканкамы.

Праграмай мерапрыемстваў прадугледжана наведванне шэрагу значных аб'ектаў Беларусі: МК «Курган Славы», СЗАТ «БелДжы», «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».

У канцы мерапрыемства ўсе госці прымуць удзел у флэшмобе, а таксама абедзве дэлегацыі абмяняюцца сувенірамі.

Мінскі абласны камітэт ГА «БРСМ»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць