Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

03 Май 2019

Выкананне заканадаўства аб ахове працы, пажарнай бяспецы, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў

Пракуратурай Чэрвеньскага раёна праведзена праверка выканання арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна заканадаўства аб ахове працы, пажарнай бяспецы, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

У 2018 годзе ў арганізацыях Чэрвеньскага раёна адбылося 5 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх вытворчым траўмам: ТАА «Цеплаіндустрыя», ТАА «Лiндэкспарт», ТАА «ДРУ 789», КСУП «Ганута-агра», ДУП «ПМК- 237» УП «Мінскаблсельбуд». Колькасць няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі узрасла ў 2,5 разы (2017 год - 2, 2018 год - 5).

Службовымі асобамі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам) праводзіцца пэўная работа па забеспячэнню і рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы. Распрацоўваюцца і зацвярджаюцца планы мерапрыемстваў у гэтым кірунку дзейнасці, пытанні аховы працы разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама і ў структурных падраздзяленнях райвыканкама.

Маніторынгі стану аховы працы ў арганізацыях раёна ажыццяўляюцца ў форме выездаў мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пры райвыканкаме (далей - мабільная група).

У ходзе выезду у 2019 годзе пракуратурай раёна сумесна са спецыялістамі Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, райвыканкама, Чэрвеньскага РАНС, ГУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ва УП «Чэрвеньскі ДОК» ўстаноўлена парушэнне тэрмінаў выканання выдадзеных мабільнай групай рэкамендацый, іх невыкананне.

У адпаведнасці з графікам 09.10.2018 мабільнай групай ажыццяўляўся выезд ва УП «Чэрвеньскі ДОК». Па выніках наведвання арганізацыі ў мэтах выканання заканадаўства аб ахове працы былі дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў.

Аднак, не ўсе парушэнні былі ліквідаваныя своечасова.

Факты не выканання ў поўным аб'ёме рэкамендацый мабільнай групы выяўлены і ва УП «Чэрвеньскi ЖКГ».

У парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ва УП «Чэрвеньскi ЖКГ» ў плане мерапрыемстваў па ахове працы на 2019 г. не паказаная чаканая сацыяльная эфектыўнасць мерапрыемстваў, адсутнічала схема руху транспартных сродкаў па тэрыторыі арганізацыі, на стэлажах ў складскім памяшканні адсутнічаў інвентарны нумар і надпісы аб гранiчна дапушчальнай нагрузцы на кожнай паліцы, падлогі памяшканняў транспартнага цэха не адпавядалі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, тэхналагічным працэсам.

У УП «Чэрвеньскі ДОК» з улікам характару дзейнасці не быў распрацаваны лакальны нарматыўны прававы акт, які рэгламентуе правядзенне кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, не праводзіўся штоквартальны кантроль за станам аховы працы, перыядычны кантроль ажыццяўляўся без удзелу грамадскіх інспектараў па ахове працы.

У ходзе правядзення праверкі супрацьпажарнага стану ў УП «Чэрвеньскi ЖКГ» устаноўлена, што не былі распрацаваны планы эвакуацыі людзей пры пажары; адсутнічалі стэнды з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы; не праводзілася падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, што вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыямі, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі; адсутнічала інструкцыя па пажарнай бяспецы.

У УП «Чэрвеньскі ДОК» будынкi не былі ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў адпаведнасці з Дадаткам 8 да пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2018 г. № 35 «Аб устанаўленні нормаў абсталявання аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння»; наяўныя першасныя сродкі пажаратушэння патрабавалі перазарадкі.

У УП «Чэрвеньскі ДОК» не выконваліся санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні. На вытворчасці адсутнічалі медыцынскія аптэчкі, ахоўная арматура на свяцільнях.

Па выяўленых парушэнні ў райвыканкам ўнесена прадстаўленне, па выніках разгляду якога да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 8 асоб.

Пракуратура Чэрвеньскага раёна звяртае ўвагу кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасці на няўхільнае выкананне заканадаўства аб ахове працы, пажарнай бяспецы, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

Не выкананьне вышэйзгаданых патрабаванняў заканадаўства можа пацягнуць калецтва альбо гібель работнікаў арганізацый.

Старэйшы памочнік пракурора В.У. Кукалевіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць