Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

03 Май 2019

Людзі і ўчынкі: жыхары Чэрвеньшчыны па асабістай ініцыятыве робяць чысцей навакольны свет

20 красавіка ў Чэрвені і раёне працоўныя калектывы прымалі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Дружная праца кіпела каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Ветэранская арганізацыя воінаў-афганцаў, супрацоўнікі ваенкамата, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РАУС ўладкоўвалі помнік і прылеглую тэрыторыю ўздоўж пешаходнай дарожкі па вуліцы Ленінская. У гэты час міма праязджаў жыхар Червеня Іван Школьнікаў, уладальнік прыватнага прадпрыемства «ЭЛІТ-ВЫГЛЯД». Ён убачыў, як жанчыны рыдлёўкамі разносяць чарназём ля помніка для стварэння клумбы пад кветкі. Па сваёй ініцыятыве Іван Іванавіч вырашыў дапамагчы працуючым, таму ўзяў асабісты экскаватар, раўняў, развозіў зямлю і разам з усімі працаваў на працягу некалькіх гадзін да завяршэння ўсіх работ па добраўпарадкаванні. Прыемна засведчыць такі факт неабыякавасці і чалавечай спагады, які не так часта здараецца ў наш час. Дзякуй!

Галіна Гамеза. Фота Таццяны Марцьянавай.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць