Хлопцы сваімі рукамі зрабілі паштоўкі і сувеніры для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Як распавёў лідэр Чэрвеньскага БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК, плануецца разам са старшынёй ветэранскай арганізацыі Іванам Ладуцька павіншаваць усіх ветэранаў, якія жывуць на Чэрвеньшчыне. На сёння іх ужо, на вялікі жаль, не так шмат - 23 чалавекі.
У першы дзень акцыі актывісты БРСМ павіншавалі Соф'ю Львоўну Калтовіч і Мікалая Аляксандравіча Лашука.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, фота аўтара

