Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Май 2019

Што пад сілу адзіночцы? Адказ ёсць у Дзмітрыя з Шасцiсноп

Усё гэтае смецце (на фота) сабраў у лесе 25-гадовы жыхар в.Шасцiснапы Дзмітрый.

Вынес яго на ўзлесак, пасартаваў. Нешта здаў на перапрацоўку, як другсыравіну, нешта вывез на смеццевы палігон у Камейкi.

Я не заклікаю ўсіх хадзіць у лес і збіраць смецце, проста не пакідайце яго там, - кажа ён.

Вось такая жыццёвая пазіцыя ў хлопца. Ціха, сціпла, у адзіночку, ён робіць добрыя справы.

Ад свайго імя звяртаюся да жыхароў нашай вёскі з просьбай прыходзіць на суботнікі, дапамагаць наводзіць парадак у парку, ля сажалкі, на дзіцячай гульнявой пляцоўцы. Вазьміце прыклад з Дзмітрыя.

Вольга Манюшка, загадчык сельскім Домам культуры в. Шасцiснапы. Фота аўтара

P.S. Па сваёй сціпласці, сваё прозвішча Дзмітрый назваць не захацеў.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць