Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Май 2019

Мітынг-рэквіем прайшоў на Паповай градзе

Чацвёртага мая прайшоў мітынг-рэквіем «Хвіліна памяці» на мемарыяльным комплексе «Папова града».

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Акім Цітовіч Якаўлеў, Мікалай Аляксандравіч Лашук, старшыня Савета ветэранаў Іван Фёдаравіч Ладуцька, прадстаўнікі ўлады, ваеннага камісарыята, Саюза моладзі, студэнты будаўнічага ліцэя і навучэнцы сярэдняй школы №3 ўшанавалі памяць жыхароў спаленай ў маi 1944 года вёскі, ўсклалі да абеліска кветкі і вянкі.

- Землi, жыхары Беларусі найбольш моцна пацярпелі падчас Вялікай Айчыннай вайны, - сказала Ала Шахоцька, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама, - Страшную цану заплаціў за перамогу беларускі народ. Жудасная трагедыя адбылася тут, на гэтым месцы ў маі 1944 года. Два месяцы не дажылі да вызвалення мірныя жыхары вёскі Папова града. Фашысты спалілі вёску разам з яе жыхарамі. У агні зажыва згарэлі маленькія дзеці, жанчыны, старыя. Наш абавязак захоўваць памяць аб тых, хто загінуў, добраўпарадкоўваць месцы пахаванняў і рабіць усё, каб такое не паўтарылася. Моладзь павінна быць вартая подзвігу сваіх продкаў.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць