Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Май 2019

Прадстаўнікі моладзі Чэрвеня пабывалі ў Брэсце на рэспубліканскім адкрыцці працоўнага семестра

Рэспубліканскае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра адбылося напярэдадні Дня Перамогі ў горадзе-героі Брэсце.

Прама ў Брэсцкай крэпасці сабраліся лепшыя прадстаўнікі студэнцкай і вучнёўскай моладзі, якія пажадалі летам выпрабаваць рамантыку працы, дружбы, песень пад гітару.

Ад Чэрвеньскага раёна на мерапрыемства ездзілі выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК і камандзір студатрада прафесійнага будаўнічага ліцэя Юрый ШЛЫКЕВIЧ.

Для ўсіх удзельнікаў пасля афіцыйнага адкрыцця і ўручэння «Пуцёвак для працы на сацыяльна-значных аб'ектах» правялі экскурсію па мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Здымкі Паўла КЛЫНДЗЮКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць