Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
10 Май 2019

Чэрвеньшчына святкавала Дзень Перамогі (фотарэпартаж)

Урачыстасці ў Чэрвені пачаліся з ускладання кветак на Алеі Герояў. Затым святочная калона, расквечаная штандарамі партызанскіх брыгад, якая дзейнічалі ў раёне падчас Вялікай Айчыннай вайны, у якой ішлі духавы аркестр Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў, шаноўныя ветэраны вайны, кіраўніцтва райвыканкама, кіраўнікі працоўных калектываў і сілавых структур, рушыла да помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны, дзе адбыўся мітынг.

З віншавальным словам да жыхароў і гасцей райцэнтра, што сабраліся на пляцоўцы перад манументам, звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў. На мітынгу таксама выступіліваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі і ўдзельніца баявых дзеянняў у Афганістане Ала Дзядзела.

Памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, ушанавалі хвілінай маўчання і ружэйным салютам.

Да пастамента помніка леглі кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскасці.

У скверы на плошчы Свабоды працавалі тэматычныя пляцоўкі і фотазоны.

З канцэртнымі нумарамі выступілі педагогі і выхаванцы Дома творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня.

Яшчэ адзін канцэрт, які падрыхтавалі навучэнцы Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, сабраў гледачоў ля будынка “Беларусбанка”.

У гэтыя хвіліны ў лесапарку “Загор’е” свята працягвае фестываль “Салют Перамозе!”. Увечары на плошчы Свабоды будуць спяваць маладыя беларускія артысты. А завершыцца святочныя мерапрыемствы акцыяй “Спяём “Дзень Перамогі” разам” і салютам.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць