Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Май 2019

Да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі ў Чэрвеньскай дзіцячай школе мастацваў ладзілі канцэрт

Яго адкрыла выкладчык Людміла Дарагуж. Яна распавяла пра жыццёвы і творчы шлях беларускага і польскага кампазітара, стваральніка польскай і беларускай нацыянальнай оперы, класіка вакальнай лірыкі.

На канцэрт прыйшлі вучні гарадскіх школ раёна, навучэнцы школы мастацтваў, жыхары Чэрвеня. Яны з цікавасцю слухалі расповед пра дзяцінства, юнацкія гады і гады вучобы кампазітара, яго асабістае жыццё.

Цікава было пачуць, што першую сваю оперу “Канторскія служачыя” Станіслаў Манюшка напісаў ва ўзросце 15 гадоў, якую паставілі ў Мінску.

Расповед Людмілы Уладзіміраўны суправаджаўся выкананнем вучнямі і педагогамі школы мастацтваў твораў кампазітара. Прысутныя адчулі іх яскравую меладычнасць і лірызм, якія па-майстэрску перадалі выканаўцы.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць