Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Май 2019

У сваёй узроставай катэгорыі Валерыя Баравік з Чэрвеня была другой

5 мая ў канцэртнай зале «Мінск» яна зноў прымала ўдзел у міжнародным конкурсе - гэтым разам гэта быў ІІІ Міжнародны конкурс мастацтваў «Talented Kids».

Сямігадовая Лера Баравік заваявала залу і строгае журы, прачытаўшы верш Мусы Джаліля «Панчошкі». Як адзначыла настаўнік тэатральнага аддзялення Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Шалабнёва, у зале гледачы не маглі стрымаць слёз. Шквалам апладысментаў было сустрэта выступленне юнай артысткі. Дыплом другой ступені - ўзнагарода ёй за цудоўнае выступленне. Нагадаем, што ў красавіку гэтага года яна атрымала Дыплом трэцяй ступені за выкананне ў Міжнародным конкурсе «Планета дружбы» гэтага ж твора.

- За такі кароткі тэрмін дзяўчынка змагла палепшыць свой вынік. Гэта, вядома, - праца, настойлівасць і самадысцыпліна, - сказала Вольга Вячаславаўна. Пажадаем Леры далейшых поспехаў!

Таццяна Марцьянава.

Фота Вольгі Шалабнёвай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць