Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

13 Май 2019

У Чэрвеньскім раёне адзначалі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага

12 мая ў Беларусі святкуецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага. Ён быў усталяваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.

Дзяржаўны герб і сцяг з'яўляюцца сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы, ўвасабляюць у сабе ідэю нацыянальнага адзінства і незалежнасці.

Жыхароў раёна са святам павіншавалі кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў . «Мы з гонарам адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь як сімвал патрыятычнага аб'яднання грамадзян, імкненне народа жыць у міры і згодзе, годнай працай ствараючы аснову дабрабыту нашай дзяржавы», - гаворыцца ў віншаванні.

Ва ўстановах адукацыі і культуры Чэрвеньскага раёна ў рамках Дня Дзяржаўных сімвалаў краіны прайшлі інфармацыйныя гадзіны, музейныя ўрокі, вусныя часопісы, майстар-класы.

Інфармацыйная гадзіна «Дзяржаўныя сімвалы - нацыянальны гонар», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбылася ў сярэдняй школе №4 Чэрвеня. У мерапрыемстве ўдзельнічалі піянеры дружыны імя Г.Ф. Барыкіна, а падрыхтавалі цікавы матэрыял для малодшых таварышаў актывісты валанцёрскага атрада роўнага навучання арганізацыі вучнёўскага самакіравання «Садружнасць» Марына Смецкая і Ілля Жораў.

Хлопцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы. Вызначылі значэнне знакаў і кветак, якія прадстаўлены на Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сцягу, паразважалі пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым.

Цэнтральная раённая бібліятэка

Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж

Майстар-клас, Вайнілава

Бібліятэка, аг.Красный Дар

Бібліятэка, Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй

Сярэдняя школа №3, г.Чэрвень

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць