Удзельнічалі спартсмены і трэнеры з усіх беларускіх філіялаў клуба.
Гэтак жа прымалі ўдзел іншыя клубы краіны: «Чу-чхе» і «БООТ». Усяго было больш за 600 удзельнікаў, змагаліся за кубак на чатырох доянгах (рынгах).
Гэты Кубак праводзіцца ў Мінску для нашых юных спартсменаў-таеквандыстаў ўжо ў 3-i раз. Ён завяршае навучальны год і трэніравальны сезон, спартсмены паказваюць, чаго дасягнулі за год.
Падняцца на вышэйшую прыступку пастамента ў гэты дзень удалося тром Чэрвенскім спартсменам. Гэта Раман Кукалеў (два першыя месцы: у раздзеле «туль» і ў тэсце на хуткасць, Аляксандр Хацкевіч (туль) і Архіп Клындзюк (туль).
Другія месцы: Архіп Клындзюк (тэст на хуткасць), Арцём Пірштук (туль).
На трэцюю прыступку пастамента падняліся Арцём Пірштук (раздзел «спарынг»), а таксама Ілля Мячыкаў, Цімафей Вернікоўскi, Злата Бельская, Уладзіслаў Калецкi, Данііл Калецкi, Назар Балоцін , Арцём Шарко, Уладзіслаў Школьнікаў і Арцём Якаўлеў (усе - раздзел «туль»).
Алена Рашэтнікава. Фота аўтара

