Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

13 Май 2019

Трох жыхароў Чэрвеня затрымалі за наркотыкі

Больш за 21 грам расліннага рэчыва зялёнага колеру, якое, паводле вынікаў экспертызы, аказалася марыхуанай, канфіскавалі супрацоўнікі наркакантролю на шашы “Мінск – Магілёў” у трох жыхароў Чэрвеня.

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, адзін з затрыманых пры дачы тлумачэнняў распавёў, што не аднойчы набываў наркатычнае рэчыва ў жыхара Барысаўскага раёна.

Акрамя імя збытчыка і прыблізнага месца яго жыхарства мужчына нічога не ведаў. Аднак гэтай інфармацыі супрацоўнікам аддзела па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС і іх калегам з Чэрвеньскага РАУС хапіла, каб выйсці на след зламысніка.

У выніку быў затрыманы непрацуючы раней не судзімы 38-гадовы жыхар аграгарадка Лошніца Барысаўскага раёна. Падчас ператрусу ў яго кватэры і гаражы знайшлі і канфіскавалі больш за 3 кілаграмы 800 грамаў марыхуаны, якая захоўвалася ў слоіках, пластыкавых бутэльках, поліэтыленавых пакетах, кардонных скрынках і карабках з пад запалак.

Жыхар Лошніцы збываў наркотык, выраблены з дзікарослых кусты канопляў, якія ён выявіў паблізу возера непадалёк, выключна за межамі Барысаўскага рэгіёну. Адзін карабок марыхуаны вагою крыху больш за 2 грамы прадаваўся за 20 рублёў.

У адносінах да затрыманых збытчыка і пакупнікоў распачатыя крымінальныя справы па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – за продаж і захоўванне наркатычных сродкаў, адпаведна.

Фота ператрусу і відэа затрымання пакупнікоў– з інтэрнэт-сайта mvd.gov.by

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць