Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

13 Май 2019

Для звесткі чытачоў!

Бярэзінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што з 20.03.2019 пачалася і працягваецца да цяперашняга часу акцыя, падчас якой грамадзяне могуць добраахвотна здаць у Бярэзінскую МРІ рыбалоўныя сеткі, сеткаматэрыялы ці іншыя прылады незаконнай здабычы рыбы і іншых водных жывёл, вырабленыя з выкарыстаннем сеткаматэрыялаў («тэлевізары», «павукі», невады, броднікі, «венцяры» і г.п.).

Адказнасць за незаконнае захоўванне вышэйзгаданых прылад здабычы рыбы прадугледжана артыкулам 15.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, і прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 базавых велічынь (127,5 рублёў) да 50 базавых велічынь (1275 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

Разам з тым, па стане на 10.05.2019 толькі 2 жыхара Бярэзінскага раёна, праявіўшы грамадзянскую свядомасць, добраахвотна здалі ў Бярэзінскую міжраённую інспекцыю рыбалоўныя сеткі, агульнай даўжынёй 357 метраў, і былі вызваленыя ад адміністрацыйнай адказнасці .

У той жа час, да адміністрацыйнай адказнасці па ст.15.36 КаАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута 6 жыхароў Бярэзінскага раёна, на якіх судом накладзена адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў суме ад 127,5 рублёў да 204 рублёў. У парушальнікаў канфіскаваныя рыбалоўныя сеткі і сеткаматэрыялы агульнай даўжынёй 1 004,5 ​​метра і 5 іншых прылад здабычы рыбы.

У мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў, зацвярджэння прынцыпаў справядлівасці і гуманізму, пры добраахвотнай здачы фізічнымі асобамі забароненых прылад рыбалоўства існуе магчымасць вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці.

Для добраахвотнай здачы забароненых прылад рыбалоўства грамадзяне могуць звярнуцца ў Бярэзінскую МРІ АЖiРМ па адрасе: г. Беразіно, вул. Мінская, 6а, у працоўны дзень, з 09.00 да 17.00 гадзін, альбо па тэлефоне 8-01715-53138.

Намеснік начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Д.П.Жукоўскі

13.05.2019

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць