Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

14 Май 2019

Чэрвеньскі рыбак выйграў «Кубак фідэра» ў Бабруйску

Яўген ІСАЕЎ у свае дваццаць тры літаральна памяшаны... на рыбалцы. Гэтае захапленне завалодала Жэніным сэрцам некалькі гадоў таму. Прычым без чыёй-небудзь, як гэта звычайна бывае, «падачы»: не за татам і не за дзедам прыйшоў хлопец упершыню на вадаём і закінуў вуду. А сам па сабе, проста так.

Сёння ён рыбалоў са стажам, нават падумвае перайсці ў прафесіяналы. Аб'ехаў усю Беларусь, на снасці і рыбалоўныя прынады не шкадуе грошай, якіх, трэба сказаць, патрабуецца на ўсе гэтыя справы нямала.

Нядаўна Яўген ездзіў на спаборніцтвы па рыбалцы ў Бабруйску. Гэта быў клубны Кубак па фідэру. Лавілі на час, некалькі гадзін. Ацэньвалася вага ўлову. І па выніку Яўген ІСАЕЎ заняў першае месца!

  Выдатна, калі захапленне прыносіць яшчэ і ўзнагароды. Усім рыбакам - добрага клёва ў новым сезоне!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Андрэя Ісаева

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць