Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Май 2019

Прафілактычная акцыя «Хуткасць» з 17 па 20 мая 2019 года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна

Аналіз аварыйнасці на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна сведчыць аб тым, што адной з прычын здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца перавышэнне альбо няправільны выбар хуткасці руху. Як правіла, такія здарэнні характарызуюцца даволі высокiм цяжарам наступстваў.

З пачатку 2019 года па прычыне перавышэння або няправільнага выбару хуткасці руху на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна здзейснена 5 ДТЗ, што складае 71% ад агульнай колькасці зарэгістраваных ДТЗ, у якіх 7 чалавек атрымалі раненні.

На кожнай аўтадарозе ёсць свае, так званыя, аварыйныя кропкі - месцы канцэнтрацыі ДТЗ. У дадзеных месцах выстаўлены дарожныя знакі, паніжаючыя максімальную хуткасць і папераджаючыя кіроўцаў аб небяспечным участку. Але недысцыплінаванасць некаторых кіроўцаў, зухаватасць і няправільна выбраная хуткасць становяцца прычынамі з'ездаў у кювет, перакульванняў, сустрэчных сутыкненняў.

У мэтах папярэджання гібелі людзей у аўтааварыях, Дзяржаўтаінспекцыяй Чэрвеньскага раёна з 17 па 20 мая 2019 года праводзіцца прафілактычная акцыя «Хуткасць», у ходзе якой будзе арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з прымяненнем скрытага кантролю.

І да ведама парушальнікаў!

Згодна з ч.1 арт. 18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь, перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху ад 10 да 20 км/г - цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. Згодна з ч.2 арт. 18.13 КаАП перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху ад 20 да 30 км/г - цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. Згодна з ч.3 арт. 18.13 КаАП перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, ўстаноўленай хуткасці руху на 30 км/г і больш - цягне накладанне штрафу ў памеры ад трох да дзесяці базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2 і 3 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 15 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў да разважлівасці, адказнасці і выканання ПДР!

Чвад старэйшага інспектара ДПС АДАІ Чэрвеньскага РАУС Хайко О.Э.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць